Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнаг | Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык заклікала беларусаў па ўсім свеце ўшанаваць на Дзяды сваіх знакамітых суайчыннікаў

Геніі нашага народа далучаюцца да нас у цяжкія моманты і нагадваюць, што яны трывалі не менш за нас. Яны з’яўляюцца зноў у нашых размовах, у песнях, кнігах, на ўроках гісторыі, на прынтах світшотаў і ў стыкерпаках.

Памяць — нашая сіла. Дзякуючы ёй, мы адчуваем, што ідзем не адныя.

Каб памяць была жывая — з ёй трэба працаваць. Трэба сабе нагадваць пра Дзядоў. Трэба вучыццца іх шанаваць.

Я заклікаю наведаць магілы нашых герояў. Прыносьце на магілы беларусаў кветкі і знічы, прыбірайце іх магілы, калі яны занядбаныя, праводзьце экскурсіі іншым беларусам па такіх гістарычных мясцінах.