Get Mystery Box with random crypto!

Меліціна Станюта: 'Я не тая, хто будзе сядзець нерухома i скар | BYsport

Меліціна Станюта: "Я не тая, хто будзе сядзець нерухома i скардзiцца"

Шматразовы прызёр чэмпiянатаў свету i Еўропы па мастацкай гiмнастыцы Меліціна Станюта распавяла пра цяжкасці, з якімі сутыкнулася пры пошуку працы ў Францыі.

Месяцамi я намагаюся прабiцца праз бюракратычны французкi бар'ер, каб мне дазволiлi трэнiраваць, але... Але ж грошы патрэбны ў‎сiм, ды жыццё тут каштуе огого (кава — 5€, транспарт — 1,90€).

Дык вось, я адправiла прыкладна 30 анкет у розныя мадэльныя агенцтвы ды кастынгi. Разумею, што не маладая, не вельмi высокая (173 см), ды яшчэ параметр талii на 5 см болей [за эталон] (86-65-89). Але я не тая, хто будзе сядзець нерухома ды скардзiцца.

На жаль, нiякiх пазiтыў‎ных адказаў‎ не атрымала: то малая, то старая, то яшчэ што. Але дзякуючы "iнсце" ды вопыту я згадзiлася на здымкi, як бы сказаць, на перспектыву. Хто ведае, можа, цуд здарыцца
, — напicала Станюта на сваёй старонцы ў‎ Instagram.

@BYsport

— Instagram Мелiцiны Станюты.