Get Mystery Box with random crypto!

Паралельна з 'Байполам' будзе працаваць новае аб'яднанне белар | BELPOL

Паралельна з "Байполам" будзе працаваць новае аб'яднанне беларускіх сілавікоў: BELPOL. Яно не будзе супрацоўнічаць з Азаравым і Лупаносавым.

Затое ў яго камандзе можна будзе пабачыць Андрэя Астаповіча — аднаго з заснавальнікаў ByPOL. Былы следчы пакінуў арганізацыю праз унутраныя канфлікты ў лютым 2021 года.

Таксама да "Белпола" мае дачыненне блогер і экс-палітвязень Аляксандр Кабанаў. Менавіта ён учора анансаваў стварэнне новага аб'яднання.

Чым будзе займацца BELPOL? "Назва новая, а мэты ранейшыя", — лаканічна паведамляюць сілавікі.