Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік BYPOL: «Патрэбна салідарнасць усяго народа» Напяр | BELPOL

Прадстаўнік BYPOL: «Патрэбна салідарнасць усяго народа»

Напярэдадні Дня салідарнасці з беларускімі палітвязнямі былы супрацоўнік крымінальнага вышуку Мазырскага РАУС, а цяперака – дзейны супрацоўнік BYPOL Уладзімір Жыгар адказаў на пытанні Радыё Рацыя.

Галоўнае з інтэрв’ю:

пра рэпрэсіі:
– Усе пра гэта павінны гаварыць. Чалавек, які на віду, нешта кепскае з ім рабіць, гэта праблема для рэжыму. Усё цывілізаванае грамадства ў свеце павінна прыцягваць увагу да гэтай праблемы. І чым больш мы будзем гаварыць пра палітвязняў, тым менш магчымасці ў рэжыма штосьці з гэтымі людзьмі зрабіць.

пра гандаль палітвязнямі:
– Гандляваць людзьмі нельга. Час гэтага мінуў. Вызваліўшыся з калоніі, за табой зноў назіраюць і кантралююць, і не факт, што дазволяць выехаць з краіны. І ў любы момант чалавека могуць пасадзіць зноў.

пра ўдзел BYPOL у падтрыхтоўцы і правядзенні акцыяў салідарнасці:
– Мы хочам хоць неяк дапамагчы людзям, хоць нечым. Паказаць, што нам не ўсё роўна, што мы салідарныя з беларусамі, якія незаконна знаходзяцца ў турмах.

Паслухаць інтэрв’ю цалкам можна на старонцы Радыё Рацыя

Жыве Беларусь!