Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік BYPOL: «Каля 40% ГУБАЗіКу было на баку народа» Бы | BELPOL

Прадстаўнік BYPOL: «Каля 40% ГУБАЗіКу было на баку народа»

Былы супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Станіслаў Лупаносаў – дзейны супрацоўнік BYPOL – даў інтэрв’ю беларускаму радыё «Рацыя»:

«У першы час пасля выбараў каля 40% ГУБАЗіКу адназначна была на баку народа. Яны гэта не паказвалі, проста нічога не рабілі. Яны нічога не выконвалі.

Практычна з кожным размаўлялі, увесь час праводзілі палітінфармацыю. У тым ліку з запрашэннем Караева, Казакевіча, яны ўвесь час „уціралі” палітыку рэжыму: „Гэта ўсё нармальна. За намі Расея”. Прычым яны казалі даслоўна Расея, не Лукашэнка, за імі Расея. У прыватнасці пра гэта казаў Карпянкоў і Бедункевіч.»

Чытаць ці слухаць інтэрв’ю цалкам

Жыве Беларусь!