Get Mystery Box with random crypto!

Заклікаем беларусаў далучацца да акцыі «Чарнобыльскі шлях — 20 | BELPOL

Заклікаем беларусаў далучацца да акцыі «Чарнобыльскі шлях — 2023».

Сёлета акцыя пройдзе пад лозунгам «НЕ ЯДЗЕРНАЙ ЗБРОI Ў БЕЛАРУСI».

У 37-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі беларускія апазіцыйныя партыі, актывісты незалежных грамадскіх арганізацый, прадстаўнікі дыяспар па ўсім свеце правядуць традыцыйную акцыю «Чарнобыльскі шлях».

Акцыі плануюцца 26 красавіка ў Вільні, Варшаве і іншых гарадах свету. Да Чарнобыльскага шляху далучацца грамадзяне Літвы, Польшчы і дыяспара Украіны.
У Мінску акцыя праводзіцца не будзе.

ВАРШАВА
Збор а 18:00 у Кракаўскім прадмесці каля помніка Каперніку, 18:00-18:45 Мітынг, 18:45-19:30 Шэсце да Рынку Новага Мяста, да помніку Марыі Складоўскай-Кюры.

ВІЛЬНЮС
Збор а 18:00 на Лукішскай плошчы, 18:00–18:45 Мітынг, 18:45–19:30 Шэсце да пасольства Расіі, 19:30–20:00 Выступленне, перадача Рэзалюцыі.

Будзем у гэты дзень разам, трагедыя не павінна паўтарыцца!

Жыве Беларусь