Get Mystery Box with random crypto!

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр | BELPOL

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў здзейсніў рабочую паездку ў Брусэль

Падчас паездкі Азараў правёў шэраг закрытых сустрэч з прадстаўнікамі арганізацый ЕС, дзейнасць якіх адпавядае профілю прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

У рамках паездкі Азараў наведаў Місію дэмакратычнай Беларусі і сустрэўся з яе кіраўніком Уладзімірам Астапенкам. На сустрэчы была абмяркоўвалася дапамога, якую можа аказаць Місія ў справе наладжвання больш шчыльнага супрацоўніцтва паміж прадстаўніцтвам па аднаўленні законнасці і правапарадку Кабінета і адпаведнымі еўрапейскімі структурамі.

@CabinetBelarus