Get Mystery Box with random crypto!

«Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе» Прадстаўнік | BELPOL

«Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе»

Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў падзякаваў беларусам за 2022 год, падсумаваў яго вынікі і выказаў сваё пажаданне на наступны год:

«Я не магу раскрываць падрабязнасці ажыццяўляемых мерапрыемстваў, але паведамляю, што ўзровень гатоўнасці нашых сіл да дзеянняў па аднаўленні законнасці ў Беларусі істотна вырас. Хачу падзякаваць беларусам, якія нас падтрымлівалі, і тым, хто з намі на прамой сувязі, а гэта многія тысячы грамадзян. Вы выконваеце вельмі важную і адказную працу ўнутры краіны, і мы разлічваем, што ў наступным годзе такіх людзей стане яшчэ больш. Хачу запэўніць, што Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і «Байпол» зробяць усё для таго, каб 2023 год стаў годам вызвалення Беларусі. Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе для паспяховага рыўка да Перамогі!»

@CabinetBelarus