Get Mystery Box with random crypto!

Кампазітар Алесь Ясінскі і аніматар Андрусь Такінданг прэзетую | BY_culture

Кампазітар Алесь Ясінскі і аніматар Андрусь Такінданг прэзетуюць новае анімацыйнае відэа In Freedom and Dignity. Праект рэалізаваны пры падтрымцы @by_culture.

У эмацыйным мульціку можна разгледзець класічны сюжэт зярнятка, якое памірае і прарастае, дае новае моцнае жыццё. У ім ёсць і пазнавальныя жаўнеры, людзі ў балаклавах, аўтазакі, бункер, зруйнаваныя гарады. Сярод баявых самалётаў з’яўляюцца таксама цмокі, уяўныя пачвары, монстры з масавай культуры…

Як гэта ўсё сплятаецца ў расповед пра свабоду і годнасць

Для мяне было важна, каб візуальны шэраг зліваўся ў адзінае цэлае з гукавой карцінай. Я хацеў стварыць абагуленыя, нейтральныя, абстрактныя вобразы. Але не ўтрымаўся, бо на мяне ціснулі вайна, штодзённыя навіны. Разумею, што фільм не мусіць быць журналісцкім рэпартажам, але цяпер штодзённасць перамагае і дыктуе свае ўмовы мастацтву. Пагадзіцеся, часам рэчаіснасць усё больш нагадвае фантасмагарычнае, абсурднае кіно”, — кажа @by_culture Андрусь Такінданг.

Глядзець ролік