Get Mystery Box with random crypto!

Тры гады 'хіміі' прысудзілі крэатыўнаму дырэктару архітэктурна | BY_culture

Тры гады "хіміі" прысудзілі крэатыўнаму дырэктару архітэктурнага бюро Канстанціну Высочыну.

Палітвязня вызвалілі ў залі суда да накіравання ў папраўчую ўстанову.

Нагадаем, што Канстанціна затрымалі 7 красавіка з фармулёўкай "вырашыў у сацсетках хайпануць на тэме ўкраінскіх падзей". Пасля даследавання яго тэлефона сілавікі распачалі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і перакрыццё руху транспарту.

Крыніца: Вясна