Get Mystery Box with random crypto!

Паліць не будуць: пісьменнік Альгерд Бахарэвіч дазнаўся пра лё | BY_culture

Паліць не будуць: пісьменнік Альгерд Бахарэвіч дазнаўся пра лёс канфіскаванага наклада яго "Сабак Эўропы" — іх закатаюць у зямлю трактарам.

Як іранізуюць каментатары пад допісам, выраз "з-пад зямлі дастаць" набывае новыя адценні. Астатні сімвалізм таксама дастаўляе.

Нагадаем, раман "Сабакі Эўропы" Альгерда Бахарэвіча — першая беларуская мастацкая кніга, якая была прызнаная рэжымам Лукашэнкі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" .