Get Mystery Box with random crypto!

Сёння ў нас лаканічны YouTube выхаднога дня @belsat зрабіў | BY_culture

Сёння ў нас лаканічны YouTube выхаднога дня

@belsat зрабіў вялікі агляд беларускага YouTube — чытайце і выбірайце!

А з таго культурнага, чаго няма ў спісах, раім, калі яшчэ не глядзелі, канал "Шокінг Культ" культуролага Максіма Жбанкова — 11 відэа, як кажа аўтар, "пра пошук трапнага слоўніка для зламанага часу". Хутка, дарэчы, новы сезон!

Бонус-(саўнд)-трэк:

Зміцер Вайцюшкевіч і яго новы альбом "Вецер".