Get Mystery Box with random crypto!

«Званы супраць вайны» 22 чэрвеня ў 12:00 у шмат якіх беларуск | Наталля с двумя “Л”

«Званы супраць вайны»

22 чэрвеня ў 12:00 у шмат якіх беларускіх храмах будуць біць званы ў памяць пачатку Вялікай Айчыннай вайны — пра гэта беларускім дыяцэзіям і парафіям рассылаюцца разнарадкі ад уладаў. Звон мае працягвацца адну хвіліну і суправаджацца малітвай за ўсіх людзей, якія загінулі ў войнах.

Гэтую хвіліну мы можам напоўніць сваёй малітвай і сваім зместам — у межах малітоўнай акцыі «Званы супраць вайны».

Мы прапануем такую малітву:

«Магутны Божа, Айцец усіх людзей, Які стварыў нас паводле Сваёй любові, паводле Свайго вобраза і падабенства, Які ўдыхнуў у нас жыццё дзеля таго, каб мы жылі ў годнасці і свабодзе! Гэтая свабода дадзеная нам, каб клапаціцца аб Тваім Стварэнні, а не разбураць яго, каб зберагаць жыццё, а не пагарджаць ім. Дзеля нашага збаўлення Ты паслаў любімага Сына Свайго, у Якім для нас адкрыліся Твой мір, Твая любоў, Твая праўда.

Молімся Табе, спашлі нам мірнага духа, каб спыніліся войны, забойствы, варожасць, сваркі і гвалт. Стрымай руку тых, хто мае знішчальныя намеры на жыццё, абарані тых, хто пакутуе, хто вымушаны абараняць свой дом, сваіх родных і блізкіх ад каварнага нападу. Дай мудрасць і сумленне палітыкам, каб яны змаглі знайсці шлях да прымірэння.

Молімся Табе, спашлі нам дух розуму, каб прасвятліліся вочы, замглёныя аблудай, скажэннем праўды, глупствам і прапагандай; няхай атрутная і дурап’янная сіла аблуды развеецца і розумы працверазеюць, а сэрцы ўмацуюцца на шляху праўды.

Молімся Табе, спашлі нам духа любові, каб мы бачылі ў кожным чалавеку — свайго брата ці сястру і маглі іх суцешыць і ім дапамагчы, а не былі абыякавымі да іх гора і болю.

Молімся Табе, спашлі нам дух пакаяння, каб мы ўсвядомілі ўсё зло, зробленае намі і ад нашага імені супраць нашых бліжніх, і змаглі выправіць наступствы грахоў.

Ты — любячы Бацька і Маці, раскрый Свае абдымкі дзецям, якія страцілі бацькоў, і бацькам, якія страцілі дзяцей; супакой у міры душы загінулых, ацалі параненых, вызвалі палонных, падтрымай тых, хто пакутуе, дапамажы ўцекачам вярнуцца дамоў ці знайсці новы дом.

Даўца шчодрасцяў, узнагародзь кожнага, хто дзеліцца з людзьмі ў нястачы, дапамагае, займаецца валанцёрствам, шукае шляхі да прымірэння, рызыкуе сваім жыццём і дабрабытам, трымаецца праўды і змагаецца супраць няпраўды і несправядлівасці».

@christianvision