Get Mystery Box with random crypto!

Дарагія браты і сёстры, ахвярадаўцы, дабрачынцы і ўсe людзі до | Адновім Будслаў разам!

Дарагія браты і сёстры, ахвярадаўцы, дабрачынцы і ўсe людзі добрай волі!!!

Заканчваецца другі тыдзень пасля пажару ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай! Вельмі шмат людзей кожны дзень сваёй працай, матэрыяльнай ахвярай і малітвай працягвае далучацца да адбудовы Будслава разам!

На сёння 441 501 беларускіх рублёў было ахвяравана.

Прыміце шчырыя словы ўдзячнасці і павагі да кожнага з Вас! Не губляем надзею, што разам ў нас усё атрымаецца і святыня будзе адрастаўравана!

Жадаю ўсім добрай нядзелі і Божага благаслаўлення праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай - Апякункі Беларусі!

З павагай,
Бп. Аляксандр Яшэўскі SDB
#НашБудслаў