Get Mystery Box with random crypto!

Вось так выглядаў працэс нанясення тынкоўкі на купал. Цяпер пл | Адновім Будслаў разам!

Вось так выглядаў працэс нанясення тынкоўкі на купал. Цяпер пласт будзе сохнуць 2 тыдні, а затым нанясуць яшчэ другі.

Як вы можаце ўбачыць на фота, выкарыстоўваецца нямецкая тынкоўка Kalkspatzenmörtel Historic.

Гэта спецыяльная тынкоўка для рэстаўрацыі гістарычных збудаванняў, якая складаецца з базавай сумесі вапнавае-пяшчанага раствора на аснове вапны сухога гашэння.

Не будзем глыбока ўнікаць у будаўнічыя асаблівасці, скажам толькі, што такая тынкоўка ствараецца па гістарычных рэцэптурах і не ўтрымоўвае цэменту, траса і іншых "негістарычных" звязальных.