Get Mystery Box with random crypto!

Змены! Кірмаш пройдзе толькі ў касцёле Св.Роха на Залатой Гор | Адновім Будслаў разам!

Змены!
Кірмаш пройдзе толькі ў касцёле Св.Роха на Залатой Горцы!

У сувязі з тым, што наш касцёл у Будславе ўсё яшчэ зачынены і няма дакладных дат, калі дадуць афіцыйны дазвол ўпускаць людзей ўнутр, мы вырашылі правесці кірмаш толькі ў г. Мінску.

Але для тых, хто ўсё-такі вырашыць здзейсніць невялікае падарожжа ў Будслаў, будзе сюрпрыз - Калядная батлейка і Навагодняя ялінка! (Даты ўстаноўкі ўдакладняюцца)

І мы працягваем запрашаць вас на дабрачынны кірмаш!

Пункты збору падарункаў:

Касцёл Св.Роха на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці 44а)

Кірмаш пройдзе з 13 па 23 снежня ў Касцёле Св.Роха на Залатой Горцы.
Адкрыццё кірмашу адбудзецца 19 снежня з 12.00 да 20.00.
У другія дні можна будзе таксама набыць падарункі ў час працы касцёла з 7.30 да 20.00
Усе атрыманыя сродкі пойдуць на рэстаўрацыю Будслаўскага касцёла.

Будзем удзячныя за рэпост!

#адвэнт2021 #кірмаш #адновімбудслаўразам #адновімбудслаў #будслаўадвэнт2021