Get Mystery Box with random crypto!

Запрашаем прыняць удзел у кірмашы! Мы хочам зрабіць кірмаш, н | Адновім Будслаў разам!

Запрашаем прыняць удзел у кірмашы!

Мы хочам зрабіць кірмаш, на які кожны жадаючы можа прынесці свае падарункі і кожны жадаючы можа забраць сабе нейкі за любую суму ахвяраванні.

Прыносьце сувеніры, статуэткі, гліняны посуд, карціны, цацкі - усё, што вы ўмееце рабіць, усю вашу творчасць

Збор да 19 снежня, затым пачнецца кірмаш!

Усе атрыманыя сродкі мы накіруем на рэстаўрацыю нашага Будслаўскага касцёла.

Пункты збору падарункаў:
Касцёл у Будславе
Касцёл на Залатой Горцы ў Мінску (пр. Незалежнасці 44а)

#будслаўадвэнт2021 #адновімбудслаў #адновімбудслаўразам