Get Mystery Box with random crypto!

З’ЕХАЛА АД МАЦІ НА ВЕЛАСІПЕДЗЕ І ЗНІКЛА: ПРУЖАНСКІ РАУС ШУКАЕ | Budni.by

З’ЕХАЛА АД МАЦІ НА ВЕЛАСІПЕДЗЕ І ЗНІКЛА: ПРУЖАНСКІ РАУС ШУКАЕ 40-ГАДОВУЮ ЖАНЧЫНУ

30 ліпеня каля 11 гадзін 40-гадовая Наталля Іванаўна Жабрун з’ехала у невядомым накірунку на веласіпедзе ад сваёй маці, якая пражывае па вул. Матросава, 16-2 у Пружанах. Месцазнаходжанне жанчыны дагэтуль невядома.

На выгляд ёй 40-45 гадоў, рост 165-170 см, хударлявага целаскладу, твар авальны, валасы кучаравыя цёмныя да плячэй, вочы карыя. Была апранута: кофта чорнага колеру, спадніца белага колеру, белыя красоўкі маркі «Белмарка». Перамяшчалася на веласіпедзе маркі «Стэлс» сіняга колеру, з рамай адкрытага тыпу, спераду на транспартным сродку меўся кошык.

Калі вам вядома месцазнаходжанне Наталлі Іванаўны, пераканаўчая просьба паведаміць пра гэта ў Пружанскі РАУС па тэлефонах: +375 (29) 202-94-98, 8 (01632) 4-13-25 або ў бліжэйшы аддзел міліцыі па тэлефоне 102.