Get Mystery Box with random crypto!

РЫБАКАМ-БРАКАНЬЕРАМ З ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ДАЛІ ПА ДВА ГАДЫ ХАТНЯ | Budni.by

РЫБАКАМ-БРАКАНЬЕРАМ З ПРУЖАНСКАГА РАЁНА ДАЛІ ПА ДВА ГАДЫ ХАТНЯЙ «ХІМІІ»

Пракуратура раёна
падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе аб незаконнай здабычы рыбы, якая прывяла да прычынення ўрону ў асабліва буйным памеры.

Абвінавачанымі па крымінальнай справе праходзілі двое мясцовых жыхароў 29 і 36 гадоў. Выпадак адбыўся 12 мая на возеры Гута. Мужчыны рыбачылі ў парушэнне правілаў, у забароненыя тэрміны, з дапамогай забароненых стаўных сетак. Нанесены браканьерамі ўрон ацэнены ў 510 БВ і склаў Br16,3 тыс. Фігуранты прызналі сваю віну ў поўным аб’ёме і добраахвотна кампенсавалі ўрон.

Суд раёна на падставе ч.4 арт.281 КК прызначыў кожнаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады са штрафам у 50 БВ.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.