Get Mystery Box with random crypto!

Добрага часу сутак! Сёння мы слухаем класную падборку беларуск | БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ

Добрага часу сутак! Сёння мы слухаем класную падборку беларускай музыкі.

«Graphotype – Красный Рассвет». У здымках кліпу прынялі ўдзел беларусы, якія вымушаныя былі з'ехаць з краіны пасля пратэстаў. Сярод стваральнікаў музыка Антон Жыванаў. Не так даўно яго збілі ў Варшаве праз тое, што ён беларус. Слухаць.

«Бачу ўпершаню – Дыхай глыбей».
Яны падарылі нам трэк, які мы слухалі ўсю вясну, а цяпер у іх выйшаў новы трэк. Гэта пра зараз, гэта пра заўтра. Слухаць.

«True Litwin Beat – Ненужная правда о беларусах-2». Музычны сіквел працягвае сатырычную лінію праекта, выкрываючы «галоўныя грахі» ўмоўнага беларуса – любоў да тэліка, адданасць інтэрнэт-трафіку і бездакорную пазіцыю «лягчэй за ўсё заставацца сабой, калі ты ніхто». Слухаць.

Малюнак: Art By Kay Rae.