Get Mystery Box with random crypto!

Добрага часу сутак! Сёння мы слухаем класную падборку беларуск | БГУ 97 АССОЦИАЦИЯ

Добрага часу сутак! Сёння мы слухаем класную падборку беларускай музыкі, на нашу думку.

«Девочка с отточенными кончиками – Michael Dailida». Новы альбом менскага музыкі Мішы Дайлідава. "Рамантызм і цынізм, няшчырасць і вера, засмучэнне і гармонія, жаль да сябе і сонечны настрой. Новая шчырасць", - так гэты альбом рэзюмуе сам Міша. Слухаць.

«Розныя –Мутнаевока». «Розныя» – гэта новая песня гурта, якая адразу збівае з ног музычнай падачай і энергіяй тэксту. Слухаць.

«Navobmacak – Illa Falažynski». «Navobmacak» – другі альбом беларускага аўтара-выканаўцы Іллі Фаляжынскага. Першы з’явіўся ў 2016 годзе і меў назву «Схавацца ў туман». Слухаць.

«Мая мінуўшчына – Разбітае сэрца пацана». Песня была напісаная яшчэ ў сярэдзіне 90-х, выконваў яе гурт «Склеп» (праект Дзяніса Тарасенкі). Потым доўгія годы забвення – і вось яна мае новае гучанне ў выкананні «РСП». Слухаць.

Малюнак: Art By Kay Rae.