Get Mystery Box with random crypto!

Стала вядома, што мастоцкі сацыял-дэмакрат Зміцер Цеслянок ашт | БСДП

Стала вядома, што мастоцкі сацыял-дэмакрат Зміцер Цеслянок аштрафаваны за перапост інфармацыі з прызнанага праваахоўнікамі экстрэмісцкім ТГ-канала на 25 базавых велічынь (800 руб) з канфіскацыяй разбітага ім пад час затрымання тэлефона Xiaomi Redmi Note8.

Cуд адбываўся без Зміцера Цеслянка і пастанова прыйшла яму поштай.

Нагадаем, што мастоцкі сацыял-дэмакрат вылучыўся ў мясцовую выбарчую камісію шляхам збору подпісаў, пасля чаго да яго адразу з прафілактычнай гутаркай прыйшлі міліцыянты. Пад час другога візіту міліцыі ён быў затрыманы.