Get Mystery Box with random crypto!

Прэса БНР

Лагатып тэлеграм-канала bnr1918 — Прэса БНР П
Лагатып тэлеграм-канала bnr1918 — Прэса БНР
Адрас канала: @bnr1918
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 121
Апісанне з канала

На шляху да стагоддзя
Мы ў ВК: https://vk.com/club156771985

Ratings & Reviews

3.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

0

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2021-05-28 11:00:23
«І няхай сёньнека нас, сьвядомых змагальнікаў, ня так многа, няхай удзельная вага наша ўсё яшчэ малая, але затое за намі будучыня. Ня ў ліку, а ў праваце справа! Бо калі Беларусь жыве як самабытная нацыянальная адзінка, то ясна, што гэта адзінка будзе расьці і разьвівацца, будзе ў дрэбязгі разьбіваць усе перашкоды на сваім гістарычным шляху»

Тамаш Грыб, 1921 год
789 views08:00
Адкрыць / каментаваць
2021-05-25 18:50:00
«Хто кажа, што ён беларус, а мовы беларускае не прызнае, той кепскі беларус. Не прынясе ён карысці роднаму краю. Міцкевіч і Сыракомля былі беларусы і ведалі, што яны беларусы, але калі яны гаварылі і пісалі па-польску, то ўся праца іх пайшла на багацце і пыху польскага народу. «Хто любіць Айца Нябеснага, а бліжняга свайго ненавідзіць, — сказаў Хрыстос, — той кажа няпраўду». Хто любіць свой край, а культуру яго не прымае, той лжэц — скажам мы ад сябе»

Язэп Лёсік, 1918 год
5.1K views15:50
Адкрыць / каментаваць
2021-05-21 12:47:01
І паяўляюцца „тоже белоруссы“ і „тэж бялорусіны“; мы зьяўляемся сьведкамі найцікавейшага працэсу, які толькі вядомы ў псыхолёгіі народаў: паяўляюцца людзі з раздвоенай сьвядомасьцю, якія шчыра кажуць, што ў іх ёсьць дзьве душы — адна польская, а другая — беларуская, або: адна, маленечкая душа — беларуская, і другая, вялізарная — маскоўская. Ім нельга ў гэтым не паверыць. Гэта ёсьць праўда. І вось важгаюцца між сабой гэныя „дзьве душы“ — якая зь іх перацягне. Хутчэй за ўсё ні тая, ні другая не перацягне, а так і будзе важгацца празь усё сваё жыцьцё. Ні Богу сьвечка, ні чорту качарга, як кажа народная прыказка. Ясна адно бязь сумліву — гэным людзям з раздвоенай сьвядомасьцю, маючым дзьве душы, дзьве бацькаўшчыны, ніколі не знайсьці сьцежку да разуменьня душы беларускіх народных грамад.

Тамаш Грыб, 1924
362 views09:47
Адкрыць / каментаваць
2021-05-18 19:00:00
«Ніякія польскія путы, ніякія маскоўскія нагайкі і вастрогі ня здолелі адабраць ад нашага народу ягонага найдаражэйшага скарбу — роднае мовы. А калі наш народ захаваў мову, то ён жыве і будзе жыць. Праз мову наш народ здолее адрадзіцца ды зноў зрабіцца вялікім, дужым і слаўным»

Вацлаў Ластоўскі, 1918 год
2.1K views16:00
Адкрыць / каментаваць
2021-05-13 16:11:00
«Мы павінны цяпер больш, чым калі, сьцерагчыся так-званых «тоже белорусовъ», каторыя, называючы сябе беларусамі, маюць у душы толькі пагарду да свае мовы, да сваіх братоў сярмяжных, да ўсяго роднага, беларускага. Благі той будаўнічы, каторы закладае фундамэнты вялізарнага гмаху з нягоднага матэріялу: яго будыніна ня будзе мець моцы і хутка разваліцца. Вось-жа, каб будоўля незалежнай Беларусі і не развалілася, каб пры найгоршых для нас варунках мы асталіся самі сабой, трэба ў аснову нашага дзяржаўнага будоўніцтва палажыць чыстую беларускую нацыанальную ідэю»

Антон Луцкевіч, 1918 год
2.9K views13:11
Адкрыць / каментаваць
2021-05-11 19:04:59
«Німа пакуль дзержавы і німа аружжа бароцца з гэтым злом, але гэта ня значыць, што мы ў роспачы павінны адмовіцца ад сваіх лепшых ідэалаў. Права не ў сіле. Часовая перэмога — ня ёсьць закон на будучыню. Рамантызм ідэі творыць рэальнасьць, а не наадварот. Рэальнасьць падпарадкоўвае слабейшых, а моцны духам рамантызм змагаецца і накрэсьлівае новые шляхі будучыні»

Пётра Крачэўскі, 1926 год
246 views16:04
Адкрыць / каментаваць
2021-05-05 14:43:01
«Зусім справядліва, што і без нацыянальнага адраджэння паспаліты народ можна зрабіць сытым і давольным. Але не адным хлебам жыў бывае чалавек. Аддаўшы ўшанаванне целу перад духам, мы чынім гвалт над натураю. Занядбаны дух засумуе смяртэльна і знішчыць і цела»

Язэп Лёсік, 1918 год
357 views11:43
Адкрыць / каментаваць
2021-04-30 13:59:01
«Мы жадаем ад душы, каб як найхутчэй сыны беларускія самі сталі пад сваім беларускім сцягам бараніць вольную і незалежную Беларусь».

Янка Купала, 1919 год
351 views10:59
Адкрыць / каментаваць
2021-04-27 14:03:00
«У наш час, калі інтэлігенцыя ня йдзе ў рух галоўным чынам з-за мовы, найлепшым доказам яе рашымасьці і здольнасьці да чыннага ўдзелу будзе той дзень, калі яна загаманіць сярод сваей грамады на беларускай мове. Мы разумеем, - гэта ня так лёгка зрабіць. Але падобны індывідуальны ўчынак павінен быць перароблены абавязкова; бяз яго Беларусь не дабудзе запраўднага сына".

Аляксандр Цвікевіч, 1925 год
1.5K views11:03
Адкрыць / каментаваць
2021-04-22 13:57:01
«Пройдуць гады, падрастуць сыны і ўнукі нашы і спытаюць нас тады: «Што зрабілі вы ў той бурны і векапомны час для сваіх патомкаў, для свайго краю?» К такому запытаньню трэба нам быць гатовымі. Сама гісторыя пакліча на суд і загадае даць адказ. А які ж мы дадзім адказ, калі мы цяпер на другіх гэты адказ ускладаем? Дык больш самачыннасьці, больш смеласьці к будаваньню свайго новага незалежнага жыцьця».

Янка Купала, 1919 год
2.4K views10:57
Адкрыць / каментаваць