Get Mystery Box with random crypto!

Весткі зь нябёсаў У скароце: тэндэнцыі палётаў бартоў і дрон | Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Весткі зь нябёсаў

У скароце: тэндэнцыі палётаў бартоў і дронаў радыёэлектроннай выведкі (рэв) НАТО (і Швэцыі), бачных для цывільнай авіяцыі, да паветранай прасторы Беларусі былі нязьменнымі, апроч падобна інтэнсыфікацыі на 2-3-м тыдні ліпеня. Яны не паказваюць на чаканьні эскаляцыі супраць Украіны з тэрыторыі РБ.

У згаданы пэрыяд інтэнсыфікацыі, палёты былі ня менш штодзённымі і ў пэўных выпадках канкрэтна да мяжы РБ, не ў дадатак аблёту Балтыйскіх краін ці Калінінградзкай акругі (КА). Тэндэнцыя да большай прысутнасьці паветраных танкераў розных краін NATO паблізу польска-беларускай мяжы працягвалася. Маршрут палёту Global Hawk 20-07-22 па ўваходжаньні ў паветр. прастору Польшчы нябачны і мог тычыцца памежжа з РБ. Палёт AWACS да беларуска-валынскай мяжы 25-07-22 не быў часткай звычайнага маршруту. З авіябазы Шаўлі (Шауляй) рабіў рутынную РЭВ самалёт ЗША. Апроч РЭВ, з польскага боку адбывалася ўдакладненьне цывільнымі падрадчыкамі аэрафотаздымкаў памежнай зоны Польшчы з РБ, Калінінградзкай акругай і канкрэтна Сувалкскім калідорам, што магло мець вайсковых замоўшчыкаў.
Некаторыя маршруты: