Get Mystery Box with random crypto!

Весткі зь нябёсаў. - У скароце: тэндэнцыі палётаў бартоў і др | Нацыянальная бясьпека. Дайджэст

Весткі зь нябёсаў. -
У скароце: тэндэнцыі палётаў бартоў і дронаў радыёэлектроннай выведкі (рэв) НАТО першых 2 тыдняў чэрвеня, бачных для цывільнай авіяцыі, не паказваюць на чаканьні эскаляцыі з тэрыторыі РБ.
Падрабязьней: Асноўная інтэнсыўнасць палётаў рэв НАТО у рэгіёне Ўкраіны заставалася над усходам Румыніі і над паўночнай акваторыяй ЧМ. Над ЧМ захоўвалася тэндэнцыя наданьня значна большага палётнага часу для маніторынгу сэктару на захад ад Крыму. Палёты для выведкі на беларуска-валынскім напрамку былі дадаткова скарочаныя ў параўнаньні з канцом траўня. Маршруты палётаў рэв да Калінінградзкай акругі не ўключалі беларускую мяжу, насуперак практыцы пачатку вясны 2022. Некаторая новая, большая актыўнасьць паветраных танкераў у паўночнай-цэнтральнай Польшчы не карэлюецца з бачнымі для цывільнай авіяцыі палётамі РЭВ. Былі палёты ў Польшчы да мяжы РБ (здымак 06-JUN-22) на невялікай вышыні, магчыма патрульныя і лёкальнай выведкі, без падабенства да звычайных палётаў РЭВ.