Get Mystery Box with random crypto!

1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ Па | Навіны Бярозы 🇺🇦

1,5 года калоніі за каментар пра забітага супрацоўніка КДБ

Па «справе Зельцэра» адбыўся новы прысуд. Віктара Хлябца, жыхара Бярозы асудзілі за тое, што ў закрытым тэлеграм-чаце пад відэа з перастрэлкай паміж Зельцарам і кдб-шнікамі ён напісаў: «...Да, человек погиб, к сожалению, но мусарье задумается. Итак – минус один. Неа, в бронежелетах заходили, это его видео, (…) или как некоторые из нас. Минус один мусор, тем более гэбье, к счастью, зе бест. Короче, минус один мусор».

28 ліпеня суддзя Наталля Вакульчык асудзіла Віктара паводле арт. 369 «Абраза прадстаўніка ўлады».

Гэты каментар, паводле абвінавачвання, «супярэчыць агульначалавечай маралі, вызначаным правілам зносінаў паміж людзьмі, змяшчае выказванні, выразы ў непрыстойнай форме, зневажае гонар і годнасць».

Крыніца: @viasna96