Get Mystery Box with random crypto!

Telegram X для Android абнавіўся да вэрсіі 0.24.1.1455 Beta, а | Beta Info Беларусь

Telegram X для Android абнавіўся да вэрсіі 0.24.1.1455 Beta, а потым да 0.24.1.1456 Beta

Што новага ў 0.24.1.1455 Beta:
- Настройка для адлюстравання апавяшчэнняў з усіх уліковых запісаў / бягучага ўліковага запісу / абраных уліковых запісаў.
- Кароткая інфармацыя аб іншых сеансах на экране наладаў.
- Магчымасць капіяваць IP-адрас у "Налады" - "Прылады".
- Палепшаны вонкавы выгляд часткі «Прылады».
- Дакладная інфармацыя пра памылку на экране налад.
- Магчымасць запытаць у дадатку дазвол на вызначэнне месцазнаходжання ў фонавым рэжыме, пасля чаго функцыя месцазнаходжанне ў рэальным часе павінна правільна працаваць на Android 10+.
- Іншыя палепшанні.

Выпраўленні ў 0.24.1.1455 Beta:
- Убудаваны ў дадатак гральнік YouTube не працаваў на Android 10 +.
- Спампаваныя файлы маглі не адкрывацца на Android 10+.
- Хібны памер запаўняльніка пры сканчэнні іншых сеансаў.
- Дубляванне гукавае зваротнае сувязі пры націску на радок месцазнаходжання ў рэальным часе.
- Іншыя выпраўленні.

Што новага ў 0.24.1.1456 Beta:
- Палепшаны знешні выгляд кароткай інфармацыі ў раздзеле "Прылады".
- Перапрацаваны спосаб атрымання і абновы інфармацыі аб актыўных сеансах.
- Папярэджанні ў меню аб няпоўных спробах ўваходу.
- Зменены абразок "Паказаць больш".
- Іншыя выпраўленні.

Спампаваць Beta-вэрсію можна з Google Play пасля ўваходу ў праграму тэставання, або з афіцыйнага каналу @tgx_log.

#Android #TelegramX #абнаўленне