Get Mystery Box with random crypto!

Баявое зладжванне батальёна «Літвін»! Глядзець на YouTube | Полк Каліноўскага

Баявое зладжванне батальёна «Літвін»!

Глядзець на YouTube

Сёння мы хочам падзяліцца з вамі ўнікальнымі момантамі з нашага апошняга трэнінгу. Нашыя ваяры з баявым досведам і тыя, каму яшчэ давядзецца паказаць сваю смеласць на полі бітвы, праходзілі суровыя, але неабходныя выпрабаванні.

Падрыхтоўка акопаў і іх штурм, эвакуацыя параненых, размініраванне вучэбных гранатаў і мін – усё гэта стала часткай нашага баявога зладжвання, якое дапаможа нашым ваярам больш эфектыўна працаваць у вайне з акупантамі, а таксама хлопцы атрымалі бясконцыя вартасныя ўрокі і досвед ад нашага камандзіра палка з поклічам Кіт».

Гэтыя моманты – не проста выпрабаванні. Гэта – асноўная падрыхтоўка, якая дапамагае нам стаць мацнейшымі, згуртаванымі і гатовымі да любых выпрабаванняў!