Get Mystery Box with random crypto!

Полк Каліноўскага пашыраецца Мы аб'яўляем аб стварэнні новаг | Полк Каліноўскага

Полк Каліноўскага пашыраецца

Мы аб'яўляем аб стварэнні новага батальёна "Western", які становіцца ў шэрагі Палка Каліноўскага!

У батальён ужо увайшлі афіцэры краін НАТА і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы досвед у Іраку і Афганістане. Усе яны да прыбыцця ва Украіну служылі ў прафесійных узброеных сілах розных дзяржаў, якія ўваходзяць у паўночнаатлантычны альянс. Нашыя замежныя пабрацімы цалкам падзяляюць права ўкраінскага і беларускага народаў на свабоду і дэмакратыю. Яны гатовыя дапамагаць нам, каб разам дасягнуць перамогі!

Падрабязней пра новы батальён "Western" на нашым сайце: bel.army/western

Калі вы маеце досвед службы ў прафесійным войску — далучайцеся да новага батальёна: westernbattalion.com

Або вы можаце скарыстацца нашым новым чат-ботам, зробленным для батальёна "Western": t.me/belarmy_bot