Get Mystery Box with random crypto!

У Варшаве знікла беларуска. Апошні яна выходзіла на сувязь на | Белсат

У Варшаве знікла беларуска. Апошні яна выходзіла на сувязь на вакзале

Пра знікненне жанчыны паведаміў ейны сын. Зніклую клічуць Нона Кучынская, яна накіроўвалася на адпачынак у Італію.

Як піша сын, жанчына спазнілася на рэйс, але ёй знайшлі іншы. Паляцела яна на ім ці не – невядома. У месца прызначэння Нона не патрапіла. Апошні раз жанчына звязвалася з сынам 4 ліпеня ў 17:35 з аўтобуса на Варшаўскім вакзале.

Таксама вядома, што ў Ноны няма тэлефона, яна збіралася купіць новы.

Калі вы валодаеце інфармацыяй пра Нону і яе месцазнаходжанне, напішыце ейнаму сыну ў Instagram.