Get Mystery Box with random crypto!

Чарговы здзек беларускіх сілавікоў Гэтым разам яны апублікава | Белсат

Чарговы здзек беларускіх сілавікоў

Гэтым разам яны апублікавалі відэа з затрыманымі, наклаўшы на іх твары эмодзі. Відэа суправадзілі допісам «горящие туры в ИВС».

Паводле каналу, блізкага да сілавікоў, затрыманыя жыхары Віцебску за каментары ў сацсетках і падпіскі на «экстрэмісцкія рэсурсы». Жанчына на відэа кажа, што прычынай затрымання таксама быў кубак з выявай «Пагоні» і надпісам «Жыве Беларусь».

Агулам затрыманыя шэсць чалавек.