Get Mystery Box with random crypto!

Беларускі полк 'Пагоня' пашырае свае шыхты падраздзяленнем Аві | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

Беларускі полк "Пагоня" пашырае свае шыхты падраздзяленнем Авіявыведкі!

Байцы авіявыведкі далучыліся да палка "Пагоня" у складзе першай асобнай брыгады спецпрызначэння ЗСУ імя Багуна. Падраздзяленне Авіявыведкі складаецца з групы падтрымкі і двух разведвальных крылаў.

Авіявыведка ўжо забяспечана ўсім неабходным абсталяваннем ад тэхнікі да аптэчак, байцы прайшлі праз праграму падрыхтоўкі ў еўрапейскіх інструктараў.

Падраздзяленне Авіявыведкі палка "ПАГОНЯ" было створана пры падтрымцы Prague Support Team @praguesupportteam, Фонду BySol @bysol і іншых арганізацый.

Прадстаўнікі беларускага бізнесу і фізічныя асобы могуць падтрымаць пашырэнне палка "ПАГОНЯ" і стварэнне новых падраздзяленняў. Просім звязвацца праз тэлеграм-бот: @polk_pahonia.