Get Mystery Box with random crypto!

АБ'ЯЎЛЕННЕ АБ ПАЧАТКУ ФАРМАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛКА 'ПАГОНЯ' У | Грамадскае аб'яднанне "ПАГОНЯ"

АБ'ЯЎЛЕННЕ АБ ПАЧАТКУ ФАРМАВАННЯ БЕЛАРУСКАГА ПАЛКА "ПАГОНЯ" У СКЛАДЗЕ ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАГА ЛЕГІЁНА.

Беларускі полк “ПАГОНЯ” — афіцыйная структура Інтэрнацыянальнага легіёна Узброеных сіл Украіны. Полк створаны па ініцыятыве беларускіх афіцэраў пры падтрымцы УСУ для абароны незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, а таксама з мэтай стварэння асновы для новай прафесійнай беларускай арміі.

Рэкрутынгавы цэнтр палка "ПАГОНЯ" размешчаны ў Варшаве. Усе добраахвотнікі праходзяць папярэдні адбор, які ўключае верыфікацыю і сумоўе. У полк запрашаюцца псіхалагічна ўстойлівыя мужчыны ва ўзросце ад 20 да 40 гадоў, якія маюць досвед вайсковай службы. Таксама разглядаюцца кандыдаты з добрым узроўнем фізічнай падрыхтоўкі, дзеючыя ці былыя спартоўцы. Пасля курса вайсковай падрыхтоўкі ўсе кандыдаты падпісваюць прафесійны кантракт і атрымліваюць афіцыйны статус вайскоўца Інтэрнацыянальнага легіёна УСУ. Ваенная падрыхтоўка будзе ажыцьцяўляцца пад кіраўніцтвам вопытных беларускіх і ўкраінскіх інструктараў. Кантракт прадугледжвае аклад і страхоўку жыцця і здароўя.

Першая група адабраных кандыдатаў ужо пачала праходзіць навучанне на базе палка "ПАГОНЯ".

Падаць заяўку ў Беларускі полк “ПАГОНЯ” можна праз чат-бот: @Byforce_bot

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!