Get Mystery Box with random crypto!

Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"

Лагатып тэлеграм-канала belpahonia — Грамадскі сектар Атраду "Пагоня" Г
Лагатып тэлеграм-канала belpahonia — Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"
Адрас канала: @belpahonia
Катэгорыі: Палітыка , Без катэгорыі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 244
Апісанне з канала

Грамадскі сектар Атраду "Пагоня"- грамадская арганізацыя, якая займаецца дапамогай беларускім добраахвотнікам ва Украіне.

Ratings & Reviews

2.33

3 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

2

1 stars

0


Апошнія паведамленні

2022-07-06 11:52:05
За Украіну загінуў беларускі добраахвотнік Брэст

У 2015 годзе Брэст прыехаў у Атрад "Пагоня" з Французскага замежнага легіёна, у 2022 годзе стаў адным з камандзіраў палка Каліноўскага.

Вечная памяць!
107 views08:52
Адкрыць / каментаваць
2022-03-30 19:06:06
Атрад "Пагоня" не мае дачынення да стварэння "палка Пагоня"

У сувязі са з'яўленнем ініцыятывы па стварэнні "палка Пагоня" да нас пачалі паступаць пытанні, ці не маем мы да яго дачыненне? Не, не маем. Ні людзі, якія ў свой час былі ў Атрадзе "Пагоня", ні валанцёры з Грамадскага сектара Атраду "Пагоня" не маюць дачынення да гэтай крыху дзіўнай ініцыятывы. Крыху дзіўнай, бо за больш чым месяц ад пачатку вайны беларусы паспелі стварыць сваё нацыянальнае падраздзяленне- Батальён Кастуся Каліноўскага. Падраздзяленне створана, удзельнічае ў абароне Украіны, нясе гераічныя страты. І мы лічым, што менавіта вакол дапамогі батальёну Кастуся Каліноўскага беларусы мусяць згуртавацца ў гэтыя дні.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!
15.2K viewsedited  16:06
Адкрыць / каментаваць
2022-03-18 19:29:21
Заблакаваны YouTube-канал беларускіх добраахвотнікаў

Учора Youtube заблакаваў канал Partyzan. Ён менш за год таму быў створаны беларускімі добраахвотнікамі, якія ў розны час ваявалі за Украіну ў расійска-ўкраінскай вайне. Сярод іх – Ян Мельнікаў, які зараз ваюе ў батальёне Кастуся Каліноўскага і Павал Кухта – кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве. Найбольш верагодная прычына – асвятленне каналам удзелу беларускіх добраахвотнікаў у вайне за Украіну. Мы не парушалі аўтарскіх правоў, не парушалі іншых правілаў YouTube. Але пры гэтым былі заблакаваныя без папярэджанняў. Нашая апеліцыя з просьбай аднавіць канал была адхіленая без якога-небудзь выразнага тлумачэння прычыны блакіроўкі. Як вядома беларускі і ўкраінскі Youtube мадэруецца ў Расіі. Але мы верым, што вельмі хутка любы ўплыў расiянаў на YouTube будзе невеліраваны і запрашаем вас падпісацца на наш новы канал: www.youtube.com/channel/UCrBijjj4Jm0jKiMJld-PsLQ

Будзем удзячныя за распаўсюд інфармацыі.
1.0K views16:29
Адкрыць / каментаваць
2022-03-10 21:50:34 Усё больш беларускіх дабраахвотнікаў прыязджаюць ва Украіну, каб ваяваць супраць расійскіх акупантаў.

Зараз байцы праходзяць падрыхтоўку, каб потым змагацца за свабоду Украіны. Паглядзіце, як праходзяць трэніроўкі ў батальёне імя Кастуся Каліноўскага



972 views18:50
Адкрыць / каментаваць
2022-03-09 17:27:20
Чарговая група беларускіх добраахвотнікаў накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну

8 сакавіка чарговая група беларусаў, арганізаваная праз Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме, разам з сабранай дапамогай накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну.

Слава Украіне! Жыве Беларусь!

@by_partyzan
1.3K views14:27
Адкрыць / каментаваць
2022-03-04 18:31:34 Як загінуў беларускі Герой Ілля "Літвін"



749 views15:31
Адкрыць / каментаваць
2022-03-04 16:38:55 У шэрагах беларускай роты "Азова" першы загінуўшы Герой

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Ілля "Ліцвін". Ён атрымаў раненне ў баях за Бучу.

Яшчэ 2 байцы роты паранены, іх жыццю нічога не пагражае.

У палку "Азоў" Ілля ваяваў з 2014 года. "Гэта мой братэрскі народ, я не мог сядзець на месцы, калі ўкраінцаў пачалі забіваць", — казаў ён.

У 2022 годзе Ілля зноў пайшоў у добраахвотнікі. У першы дзень расiйскай агрэсіі Ілля запісаў відэазварот ад імя беларускіх добраахвотнікаў



656 views13:38
Адкрыць / каментаваць
2022-03-03 22:34:41
Першая група беларускіх добраахвотнікаў адправілася з Варшавы на расiйска-ўкраінскую вайну

3 сакавіка першая група беларусаў, арганізаваная праз Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме, разам з сабранай дапамогай на 4 аўтамабілях накіравалася на расійска-ўкраінскую вайну.

Перамога будзе за намі!

@by_partyzan
484 views19:34
Адкрыць / каментаваць
2022-03-01 21:58:54 Беларускаму нацыянальнаму войску быць



480 views18:58
Адкрыць / каментаваць
2022-02-28 21:50:55 Беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў з перадавой расійска-ўкраінскай вайны



466 views18:50
Адкрыць / каментаваць