Get Mystery Box with random crypto!

Мы запусцілі audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на | Белліт

Мы запусцілі audiobooks.by - сайт-навігатар па аўдыякнігах на беларускай мове і беларускіх аўтараў.

Сайт не змяшчае самі кнігі, а дае спасылкі на пляцоўкі, дзе іх можна паслухаць альбо набыць. Тут вы можаце хутка знайсці аўдыякнігі сучасных аўтараў, а таксама класічныя і дзіцячыя творы ў аўдыяфармаце. На дадзены момант на сайце больш за 340 твораў з такіх крыніц, як Кніжны Воз, Беларуская палічка, Камунікат, Радыё Свабода, Беларускі ПЭН-цэнтр, Мінінфарм РБ і іншых.

Ідэя стварыць сайт прыйшла не адразу. Пачалі мы з запісу аўдыякніг сучасных беларускіх аўтараў. Але ж кнігу запісаць - запісалі, а дзе пра яе напісаць, каб беларусы даведаліся? Дзеля гэтага пачалі гэты канал, каб посціць навіны пра нашыя кнігі і іншыя аўдыякніжнія рэлізы. Выявілася яшчэ адна праблема: калі навіны ёсць дзе посціць, няма месца, дзе можна паглядзець, “што ўжо запісана”. Скроліць пасты не вельмі зручна. Таму і вырашылі стваріць адмысловы сайт. І - каб зрабіць яго больш карысным - сабраць ужо запісаныя кнігі ў беларускім інтэрнэце ў адзін каталог. Выявілася, што іх запісана ўжо шмат, асабліва класікі! Але яны раскіданыя па розных кутках інтэрнэту і арыентавацца ў іх складана. Таму мы і сабралі ўсё, што змаглі знайсці, у адным месцы. Напрыклад, можна паглядзець усе кнігі, агучаныя купалаўкай Крысцінай Дробыш, ці запісаныя кнігі Ўладзіміра Караткевіча (і нават паслухаць, як ён чытае свае вершы!), а таксама даведацца, што рэкардсмен па агучках - «Людзі на балоце» з 3 рознымі варыянтамі на 9 пляцоўках.

Калі на сайце няма якой-небудзь аўдыякнігі, альбо калі вы знайшлі памылку, калі ласка, напішыце нам на contact@audibooks.by ці пакіньце каментар пад гэтым пастом. Таксама будзем удзячныя за любыя водгукі і прапановы.

Прыемнага праслухоўвання!