Get Mystery Box with random crypto!

Распачаты дзясяты юбілейны сезон прэміі Гедройця! Прыём зая | Белліт

Распачаты дзясяты юбілейны сезон прэміі Гедройця!

Прыём заявак на прэмію імя Ежы Гедройця за найлепшую арыгінальную кнігу, напісаную на беларускай мове ў жанрах мастацкай і дакументальнай прозы і выдадзеную ў 2020 годзе адкрыты.

Падаць заяўку і намінаваць кнігу на прэмію могуць аўтары, выдавецтвы, творчыя аб’яднанні, культурніцкія інстытуцыі, літаратурныя СМІ, аргкамітэт прэміі і сябры журы. 

Заяўкі прымаюцца да 12 ліпеня (уключна).

Сёлета ў статуце прэміі адбыліся пэўныя змены, падрабязней з умовамі прэміі можна азнаёміцца, прачытаўшы яе абноўлены статут і рэгламент. 

Таксама мы просім супольнасць ужываць назву “прэмія ГедройцЯ” замест “прэмія ГедройцА” дзеля большай адпаведнасці беларускай моўнай традыцыі.

Усе падрабязнасці на сайце ПЭНа.