Get Mystery Box with random crypto!

​Крылатыя гусары — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзе | Belhistory | Гісторыя Беларусі

Крылатыя гусары — элітная кавалерыя Рэчы Паспалітай, якая дзейнічала на палях баёў у XVI - XVIII стагоддзях, спецыялізавалася на «праломліванні» баявых парадкаў варожай конніцы або пяхоты канцэнтраваным кавалерыйскім ударам. Гусарыя ўяўляла з сябе атрады цяжкай кавалерыі са спецыфічнай тактыкай, узбраеннем, камплектаваннем і мела лёгка пазнавальныя адметныя атрыбуты — крылы (мацаваліся рознымі спосабамі за спінай вершніка), вельмі доўгія пікі з прапарцамі і звярыныя шкуры. Крылатыя гусары на многія дзесяцігоддзі былі асноўнай ударнай сілай войска Рэчы Паспалітай, у адрозненне ад звычайных гусараў, якія былі лёгкай кавалерыяй і дапаможнымі падраздзяленнямі.