Get Mystery Box with random crypto!

Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада Гэта Гродна, | Belhistory | Гісторыя Беларусі

Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада

Гэта Гродна, 1861 год. Аўтар — аўстрыец Антон Рорбах.

Французскі інжынер Эрнэст Сезан папрасіў Рорбаха прыехаць у Расію, каб задакументаваць будаўніцтва мастоў на чыгунцы з Пецярбурга ў Варшаву. Будаўніцтва вялося з 1850-­х.

Рорбах праехаў па большай частцы яшчэ не адчыненай чыгункі і зрабіў серыю панарамных здымкаў мастоў цераз Дзвіну ў Дзвінску і цераз Нёман у Коўне ды Гродне. Таксама ён здымаў у Рэжыцы, Вільні, іншых мясцінах. Гэтыя здымкі лічацца першымі фотавыявамі Дзвінска, Коўна, Гродна.

Гродна Рорбаха — гэта размешчаны на наднёманскіх пагорках горад барочных святыняў, куды паступова ўваходзіць індустрыяльная эпоха.

Неўзабаве грымнула паўстанне 1863 года, і ўлады на доўгі час узялі пад кантроль друк фотаздымкаў, бо часта канфіскоўвалі растыражаваныя здымкі герояў або ахвяр паўстання, якія жыхары захоўвалі як рэліквіі.

Пра гэта і іншае можна дазнацца з «Нашай гісторыя», свежы нумар якой выйшаў днямі. Падрабязней тут.