Get Mystery Box with random crypto!

Учора ў Менску КДБ прыйшло да дому да нашай актывісткі Паліны | Беларуская партыя "Зялёныя"

Учора ў Менску КДБ прыйшло да дому да нашай актывісткі Паліны Бурко. Зараз Паліна даўно ўжо не ў Беларусі, але сілавікі затрымалі яе маці Алёну Бурко.

Дома ў актывісткі прайшоў ператрус з 6:30 па 11:00, па іх словам, Паліна праходзіць "сведкай па крымінальнай справе", але навошта і на якой падставе затрымалі маці Паліны невядома.

Паліна лічыць, што гэта можа быць звязана з тым, што ў 2020 годзе яна была назіральніцай на выбарах.

Зараз Алена Бурко (маці Паліны) знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна, у якім яна статусе - невядома.

Са слоў Паліны вобшук праходзіў "па класіцы беларускіх рэалій: чорныя людзі, зброя, маці і бабулю паставілі да сценкі. У бабулі пыталі пра наяўнасць зброі".

Мы лічым што затрыманне Алены Бурко не мае пад сабой ніякіх падстаў і звязана з так званым рэферэндумам.

Мы выказваем падтрымку Паліне і спадзяемся, што яе маці вельмі хутка будзе на волі.