Get Mystery Box with random crypto!

ВАРЭНІКІ або перогі. Гэты ласунак быў папулярны на ўсёй тэры | Беларуская гісторыя, мова і іншае

ВАРЭНІКІ або перогі.

Гэты ласунак быў папулярны на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і за яе межамі. У Польшчы страву называюць па сённяшні дзень перогамі, падобная страва, толькі з сырным начыненнем, ёсць у славакаў і румынаў. Мяркуецца, што любая страва з начыненнем у цесце, ці то вараная, ці то смажаная, прыйшла з Азіі з часоў мангольскіх паходаў на Захад. На беларускіх землях, больш верагодна, страва атрымала распаўсюд ад татараў, якім князь Вітаўт дазволіў пасяліцца на землях Вялікага Княства.

Першы вядомы рэцэпт варэнікаў, ці перогаў, з цялячымі ныркамі, каторы захаваўся на паперы, быў надрукаваны ў першай кулінарнай кнізе Рэчы Паспалітай каралеўскім сакратаром і падстольным жытомірскім Станіславам Чарнецкім у 1682 годзе. З цягам часу традыцыйнай і смачнай начынкай для беларусаў стала бульба. Прапануем прыгатаваць варэнікі менавіта з бульбай.

Гатуем на тры порцыі:

Для цеста:
- мука 400 г
- 1 шклянка вады
- 1 ч. лыжка солі
- 2 ст. лыжкі алею
- 1 яйка

Для начынення:
- 4 бульбіны
- 1 вялікая цыбуліна
- 3 ч. лыжкі алею
- соль і перац па смаку
- масла 30 г
- малако 100 мл

Падаваць са смятанай і зелянінай.





#рэцэпт #youtube