Get Mystery Box with random crypto!

Рух Большасці запусціў Тыдзень падтрымкі палітвязняў. Далучайц | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

Рух Большасці запусціў Тыдзень падтрымкі палітвязняў. Далучайцеся да важнай справы!

1-7 жніўня ўдзельнікі праекта КР Рух Большасці будуць штодзённа выконваць заданні на карысць палітвязням і іх сем’ям. Каб узяць удзел у мерапрыемстве неабходна далучыцца да РухБота, калі вы гэтага яшчэ не зрабілі @CoordinationCouncilBot. Там вы даведаецеся пра розныя спосабы падтрымкі палітвязняў і зможаце паспрабаваць кожны з іх. На працягу тыдня вы будзеце атрымоўваць пакрокавыя інструкцыі, як дапамагчы людзям, якія сядзяць ці адсядзелі за нашу свабоду.

Марафон ладзіцца ў двух накірунках – для беларусаў у Беларусі і для беларусаў за мяжой. У нядзелю ўсе ўдзельнікі Тыдня, незалежна ад колькасці выкананых заданняў, змогуць далучыцца да розыгрышу адмысловых тэматычных шопераў з дызайнам ад politzek.me.

Давайце разам зладзім агульны інтэнсіў дапамогі, каб людзі за кратамі адчулі, што ўсё не дарма.

Распавядзіце пра гэтую падзею вашым знаёмым і ў закрытых чатах. Больш людзей у тэме – больш падтрымкі тым, каму яна зараз вельмі патрэбна