Get Mystery Box with random crypto!

Каля трох гадзін ночы ў паліцыю паступіла паведамленне аб мала | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

Каля трох гадзін ночы ў паліцыю паступіла паведамленне аб маладым чалавеку, які ляжыць на вуліцы Святога Яна. На месца таксама выклікалі брыгаду медыцынскіх ратавальнікаў. Нягледзячы на ​​спробы выратаваць 29-гадовага хлопца, беларус (некалькі гадоў жыў і працаваў у Польшчы) загінуў. Праз некалькі гадзін палтцыя затрымала 59-гадовага мужчыну-паляка, які забіў Беларуса.

— Вельмі дапамог маніторынг. Затрыманы 59-гадовы жыхар Кракава, які, як сведчаць запісы маніторынгу, ён збіў 29-гадовага на вуліцы святога Яна, 59-гадовы мужчына ўцёк з Кракава і быў затрыманы ў Кракаўскім павеце. Матывы інцыдэнту пакуль высвятляюцца – падкрэсліваюць кракаўскія паліцыянты.

Па запісах з камер відэаназірання праваахоўнікі ўстанавілі, што ў ноч на чацвер група мужчын стаяла на скрыжаванні вуліц св. Яна і св. Тамаша ў Кракаве. Сярод іх быў загінулы і падазраваны. У нейкі момант паміж імі завязалася сварка. Паляк ударыў беларуса кулаком па твары і той упаў на тратуар.

Судмедэксперты ўстанаўліваюць дакладную прычыну гібелі маладога чалавека, прызначана ўскрыццё.

Падазроны затрыманы. Па непацверджанай інфармацыі, ён працуе ахоўнікам аднаго з клубаў.