Get Mystery Box with random crypto!

З 9 ліпеня гэтага году ўступае ў сілу аблегчаная працэдура атр | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

З 9 ліпеня гэтага году ўступае ў сілу аблегчаная працэдура атрымання дазволу на часовае пражыванне для беларускіх грамадзян, якія пражываюць у Польшчы на падставе так званых гуманітарных віз. Магчымасць спрошчанай легалізацыі пражывання – гэта яшчэ адна праява асаблівай падтрымкі Польшчай беларускага народу, які перажывае рэпрэсіі ў сваёй краіне са жніўня 2020 г.

9 ліпеня 2022 г. уступіла у сілу Пастанова*, якая дазволіць грамадзянам Беларусі звяртацца за новым відам дазволу на часовае пражыванне**. Яна прадугледжана для асоб, якія знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы на падставе нацыянальных віз, выдадзеных з мэтай прыезду па гуманітарных прычынах, у сувязі з дзяржаўнымі інтарэсамі ці міжнароднымі абавязацельствамі (з абазначэннем «D 21» на візавай наклейцы)***.

Умовай для атрымання гэтага віду дазволу на часовае пражыванне з'яўляецца тое, што грамадзянін Беларусі пражываў на тэрыторыі Польшчы на падставе такой нацыянальнай візы непасрэдна перад падачай заявы на атрыманне гэтага дазволу.

Дадзеная працэдура будзе дзейнічаць таксама ў выпадках, калі час знаходжання і тэрмін дзеяння нацыянальнай візы быў прадоўжаны ў сувязі з працягам эпідэмічнай надзвычайнай сітуацыі, а раней у сувязі з эпідэмічным становішчам****, а грамадзянін Беларусі працягвае знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы на падставе прадоўжанай такім чынам гуманітарнай візы.

Акрамя таго, новы шлях легалізацыі пражывання для грамадзян Беларусі мае наступныя перавагі:
• дазвол будзе выдавацца адразу на 3 гады
• атрыманне дазволу не будзе суправаджацца абавязкам аплаты гербавага збору
• аплата***** не будзе спаганяцца падчас выдачы карты пабыту (віду на часовае пражыванне) асобе, якая атрымала такі дазвол
• уладальнік такога віду дазволу на часовае пражыванне будзе вызвалены з абавязку мець дазвол на працу******
• з 1 студзеня 2023 г. уладальнік гэтага віду дазволу на часовае пражыванне будзе мець магчымасць падаваць заяву на атрыманне польскага падарожнага дакументу для іншаземца.

Дазвол на часовае пражыванне выдае адпаведны па месцу жыхарства грамадзяніна Беларусі ваявода. У ваяводскіх упраўленнях такімі справамі займаюцца аддзелы па грамадзянскім справам і па справам іншаземцаў, а ў выпадку Мазавецкага, Малапольскага і Велькапольскага ваяводстваў – аддзелы па справам іншаземцаў. Заява на атрыманне дазволу на часовае пражыванне падаецца асабіста праз наведванне ваяводскага ўпраўлення. Інфармацыю адносна працы ваяводскіх упраўленняў і парадку прыняцця імі заяў можна атрымаць непасрэдна ў гэтых дзяржаўных установах.



* Пастанова Міністра ўнутранных спраў і адміністрацыі ад 14 чэрвеня 2022 г. адносна грамадзянстваў, якія даюць права іншаземцам падаваць заяву на атрыманне дазволу на часовае пражыванне, пра якое гаворка ў п. 9 ч. 1 арт. 186 закону ад 12 снежня 2013 г. аб іншаземцах (Заканадаўчы Веснік, паз. 1335)
** дазвол на часовае пражыванне на падставе п. 9 ч. 1 арт. 186 закону ад 12 снежня 2013 г. аб іншаземцах, які быў дададзены законам ад 8 красавіка 2022 г. аб змене закону па дапамозе грамадзянам Украіны ў сувязі з ваенным канфліктам на тэрыторыі гэтай дзяржавы, а таксама некаторых іншых законаў (Заканадаўчы Веснік, паз. 830)
*** мэта, аб якой гаворка ў п. 23 ч. 1 арт. 60 закону ад 12 снежня 2013 г. аб іншаземцах (Заканадаўчы Веснік, 2021 г. паз. 2354, з пазн. зм.)
**** на падставе ч. 1 арт. 15Zd ад 2 сакавіка 2020 г. аб асаблівых мерах, звязаных з папярэджаннем, супрацьдзеяннем і барацьбой з COVID-19, іншымі інфекцыйнымі хваробамі, а таксама выкліканнымі імі крызіснымі сітуацыямі (Заканадаўчы Веснік, 2021 г., паз. 2095 з пазн. зм.)
* які прадстаўляе сабой паступленні ў дзяржаўны бюджэт, збор, пра які гаворка ў арт. 335 закону аб іншаземцах
** у адпаведнасці з п. 1 ч. 2 арт. 87 закону ад 20 красавіка 2004 г. аб садзейнічанні занятасці і інстытутах рынку працы (Заканадаўчы Веснік, 2022 г., паз. 690 з пазн. зм.)