Get Mystery Box with random crypto!

У Польшчы з 1 ліпеня ўваходзяць у сілу новыя змены адносна пер | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

У Польшчы з 1 ліпеня ўваходзяць у сілу новыя змены адносна першаснай медыцынскай дапамогі, і пашыраецца на 8 пазіцый, спіс аналізаў, накіраванне на якія можа выставіць лекар першаснай медыцынскай дапамогі (па-савецку: участковы тэрапеўт, але якога выбіраеш самастойна).

З 1 ліпеня гэта пашыраецца на:
-Ферыцін - дыягностыка дэфіцыту жалеза
-Вітамін В12 - анемія і многае іншае
-Анты-CCP антыцелы - рэўматоідны артрыт, скрынінг
-Антыцелы супраць HCV - вірусны гепатыт С
-Тэст на наяўнасць у кале Helicobacter pylori
-Strep-тэст - стрэптакокі і ангіна
-CRP ў дзяцей - запаленне ў арганізме

Дадаткова, установы аховы здароўя за высокую наведвальнасць прафілактычных праграм (гэта датычыцца таксама праграм па прафілактыцы рака шыйкі маткі і сардэчна-сасудзістых захворванняў, 40+, гіперліпідэміі сямейнай і шмат іншых) атрымаюць бонусы. Што у выніку павінна зматываваць лекараў да прафілактычных аглядаў пацыентаў, таму што значна таней для сістэта заггадзя на пачатку знайсці хваробу і лекаваць, чым пазней калі трэба дарагія легі, аперацыі, шпіталі, парады, лекаванне за мяжой.

Іншым зменам стане павелічэнне групы, якая мае права на абследаванне (у выпадку дыягностыкі хвароб сэрца), і пашырэнне кампетэнцый медыцынскіх сясцёр, якія змогуць самастойна выконваць некаторыя паслугі па праграмах прафілактыкі, у тым ілку кваліфікаваць да праграм, прызначаць аналізы, і выдаваць накіраванні да шпіталя ці спецыялістаў.

- Дэтэрмінанты рэформы першаснай медыцынскай дапамогі (...) будуць грунтавацца перш за ўсё на павелічэнні аб'ёму прафілактыкі сярод насельніцтва, змене філасофіі аплаты паслуг, гэта значыць платы за канкрэтныя медыцынскія паслугі замест аднаразовых выплат, змене спосаб вядзення хранічных хворых, больш дыягностыкі і скаардынаванай дапамогі, - заявіў падчас прэс-брыфінгу міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.