Get Mystery Box with random crypto!

Беларусам прапануюць сабраць мільён подпісаў за ўступленьне ў | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

Беларусам прапануюць сабраць мільён подпісаў за ўступленьне ў Эўразьвяз

Прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый, грамадзянскіх ініцыятываў, палітычных партый і дыяспар, якія дзейнічаюць у Літве, Польшчы, Эстоніі і іншых краінах, запусьцілі збор подпісаў «Мільён подпісаў за Беларусь у Эўразьвязе!».

«Сабраўшы мільён подпісаў, мы можам наглядна прадэманстраваць жаданьне беларусаў заняць сваё месца ў эўрапейскай сям’і»

Ініцыятыва прымеркавана да саміту ЭЗ, які пройдзе 23 і 24 чэрвеня. Там будзе разглядацца прадастаўленьне Ўкраіне, Грузіі і Малдове статусу кандыдатаў на ўступленьне ў Эўразьвяз.

На думку ініцыятараў, гэта дасьць магчымасьць утрымаць міжнародную ўвагу да Беларусі.

Беларусы замежжа, патрэбна ваша дапамога! Калі згодны, то прапануем падпісаць петыцыю і распаўсюдзіць па сваіх чатах сярод дыяспары.

Спасылка на петыцыю
https://www.change.org/p/мільён-подпісаў-за-беларусь-у-еўразвязе-миллион-подписей-за-беларусь-в-евросоюзе?signed=true

@belarusy_zarubezhja

#БЗ_петиция