Get Mystery Box with random crypto!

Анлайн арт-рэзідэнцыя па стварэнні праектаў салідарнасці з Укр | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

Анлайн арт-рэзідэнцыя па стварэнні праектаў салідарнасці з Украінай.

CreateCulture Group запрашае беларускіх мэнэджараў культуры, якія знаходзяцца ў Варшаве, Вільні ці Празе, прыняць удзел у анлайн арт-рэзідэнцыі Cultural Bridge па стварэнні і рэалізацыі праектаў салідарнасці з Украінай. Гэтай праграмай мы жадаем выказаць падтрымку Украіне і пашырыць веды аб тым, што беларусы супраць вайны.

Адабраных трох удзельнікаў праграмы чакае:
месяц падрымкі па дапрацоўцы ідэй праектаў;
асабістая стыпендыя;
міні-грант на рэалізацыю праекта.

Праграма рэзідэнцыі ўключае каардынацыйныя сустрэчы з рэзідэнтамі, фасілітацыю, дапамогу ў менеджменце, нэтворкінг з украінскімі прадстаўнікамі крэатыўнага і культурнага сектараў, дапамогу ў пошуку дадатковых партнёраў. Акрамя таго, арганізатарамі будзе створаны відэаблог пра кожны праект.


Дэдлайн прыёма заявак: 7 траўня ўключна.
Падрабязней пра ўмовы ўдзелу на сайце.
Форма заяўкі.