Get Mystery Box with random crypto!

Ва ўкраіне пашыраецца антыбеларуская істэрыя. Нагадаю, што пал | Беларусы ў Кракаве (Беларусы Кракава)

Ва ўкраіне пашыраецца антыбеларуская істэрыя. Нагадаю, што палкоўнік сказаў, каб беларусы перамаглі ў 2020 годзе, вайны б не было. Урад Зяленскага нагандляваў з рэжымам Лукашэнкі на 40% больш, у тым ліку ў абыход санкцый. Таму Зяленскі і накіроўвае гэта ўсе супраць беларусаў, бо ў адваротным выпадку прыйдзецца свайму народу нешта аб’ясняць пра супрацоўніцтва з рэжымам-суагрэссарам.

А ўвогуле, Польшча спрасціла працэдуру легалізацыі для беларускіх бежанцаў, можна ехаць туды і спакойна працаваць, калі ва ўкраіне “реал політік” і “лу - выбар беларускага грамадства”.

Дарэчы, адмова прызнаваць беларускія дыпломы і атэстаты, б‘е толькі па-беларускім імігрантам што беглі ад рэжыму ва Украіну, і б‘е па украінцам, што атрымалі адукацыю ў Беларусі, гадамі працавалі ва Украіне, і вось табе...
І дадаткова гэта пазбаўляе Украіну кваліфікаааных кадраў...
А тое, што з беларускімі дыпломамі немагчыма працаваць за мяжой - толькі грае на руку Лукашэнцы, і
прапагандзе (нібы беларусафобія), а вось загрозы не нясе аніякай для дыктатараў.

Дыплёмы ня прызнаваць, іх жа асабіста Пуцін беларусам выпісваў, і Брэст з Менскам ён асабіста назваў, трэба прыбраць гэтыя назвы з мятро, і крыж ахвярам рэжыму Лукашэнкі каля амбасады ў Кіеве сваеручна Пуцін усталёўваў. А Украіна як гандлявала з рэжымам паўтары гады, так і будзе гандляваць далей, нягледзячы на санкцыі і заклікі беларусаў. Трэба яшче забароніць ва Украіне батальён Каліноўскага, ён жа быў беларус, і змагаюцца там беларусы.

Таксама цікавыя ваказы Зяленскага і пра тое, што Луку нібы народбеларускі абраў, што калі ня жарт і не спроба "дамовіцца" з Лукашэнкам - паказвае тое, наколькі Зяленскі заплюшчыў вочы, ці ня ведае сітуацыю.

Спадзяемся, што апошнія анты-беларускія загады і распараджэнні вынікаюць з эмоцый і неабходнасці пільна нешта рабіць, чым з чагосьці іншага... Таму што беларусы з украінцамі - братэрскія народы, і аніводны палітык не павінен руйнаваць шматвяковае сяброўства і агульную гісторю барацьбы з масковіяй.