Get Mystery Box with random crypto!

#архітэктурабсср Учора ўдалося разгадаць старадаўнюю архітэкту | Беларускі піонэр

#архітэктурабсср
Учора ўдалося разгадаць старадаўнюю архітэктурную загадку міжваеннага Менска - што за вялікі дом стаяў на месцы, дзе цяпер парасякаюцца вуліцы Свярдлова і Ульянаўская?
Раней меліся выявы будынка з нямецкіх аэрафотаздымкаў часоў вайны, але нарэшце з'явілася і даваеннае фота будынка, зробленае з зямлі (з фондаў БДАКФФД).
У подпісе да здымка 1935 года было пазначана, што гэта жылы дом для супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення дарог і транспарта пры СНК БССР. Дарэчы, праект гэтага дома пачатку 1930-х гадоў за аўтарствам архітэктара Аляксея Дзянісава (родзіч аўтара канала "Батискаф историка" Антона Дзянісава) ёсць у фоднах Дзяржархіва Мінскай вобласці. Можна пабачыць, што праект быў рэалізаваны з мінімальнымі зменамі.
Сам будынак згарэў падчас нямецкіх бамбардзіровак першых дзён вайны і ягоныя руіны былі знесены ў часы пасляваеннага аднаўлення горада.