Get Mystery Box with random crypto!

#савецкаябеларусь Сяргей Шупа заўважыў, што газета 'Савецкая Б | Беларускі піонэр

#савецкаябеларусь
Сяргей Шупа заўважыў, што газета "Савецкая Беларусь", якая пачала выдавацца ў Менску пасля заняцця горада Чырвонай Арміяй 11 ліпеня 1920 года, у першых двух нумарах выкарыстоўвала той жа самы шрыфт загалоўка, што і газета "Беларусь", якая выходзіла ў акупаваным палякамі горадзе з кастрычніка 1919-га па ліпень 1920-га.
Меркаванні пра прычыну такога падабенства раздзяліліся: ад нястачы іншых шрыфтоў/клішэ ў друкарнях Менска пасля вызвалення, да свядомай мімікрыі пад "буржуазнае" выданне з мэтай абхітрыць абывацеля і падсадзіць на новую для яго савецкую прэсу.