Get Mystery Box with random crypto!

Цікавоста з таго боку савецкай мяжы, з Заходняй Беларусі, якая | Беларускі піонэр

Цікавоста з таго боку савецкай мяжы, з Заходняй Беларусі, якая ў той час знаходзілася ў складзе Польскай Рэспублікі.
У 1937 годзе неабыякавыя грамадзяне Маладзечанскага павету збіралася падаць петыцыю кіраўніцтву Віленскага ваяводства з прапановай пабудовы у Маладзечне сучаснай радыёстанцыі, бо па іх сведчаннях 3/4 павета уваходзіла ў радыус вяшчання радыёстанцыі савецкага Менска. Польскія радыёстанцыі з Вільні і Варшавы проста не дабівалі да горада, а радыёстанцыя, што на той момант будавалася ў Баранавічах, была таксама недастатковай магутнасці, каб яе сігнал дабраўся да Маладзечна.